24 ліпеня 1896, Фердынанд Рушчыц | Wir.by

24 ліпеня 1896

Фердынанд Рушчыц

Фердынанд Рушчыц

Моцна перажываў. Не мог думаць пра свае эцюды, усё вяртаўся да іх. Нарэшце, выцягнуў і яшчэ больш упэўніўся, што анічога добрага. Усё гэта ледзь пазначанае, невыштудзіраванае. А ўжо ліпень. Большая частка лета праляцела. Шмат уражанняў, але знаходжуся ў нейкім хаосе, без вызначанай перад сабой дарогі.

Часам мне здаецца: вось ужо ўсё бачу; бачу, якой павінна быць мая праца. Потым зноў насоўваецца заслона, і я ў цеснай клетцы. Найбольш шкоджу сам сабе, занадта да сябе памяркоўны. Ад раніцы на выставе карцін: Францыя, Амерыка, Галандыя.