4 лютага 1895, Фердынанд Рушчыц | Wir.by

4 лютага 1895

Фердынанд Рушчыц

Фердынанд Рушчыц

Шышкін бачыў мой эскіз (бліскучае на сонцы, мора, лодка). «Так это хорошо сделали, право, –сказаў, паказваючы на ваду. – Вы воду отлично поняли, чудесно. Вот, одну вам такую вещь сделать, и сразу – воспет!».

Пытаўся, дзе буду летам. Раіць паехаць у Крым, куды мяне так цягне – наогул, вельмі хваліў. Усцяж паўтараў, што ваду я зразумеў і што з лёгкасцю перайду да натуры. Раіў мне летам, акрамя эцюдаў, зрабіць пару большых рэчаў (дзеля заробку).