30 чэрвеня 1965, Уладзімір Караткевіч | Wir.by

30 чэрвеня 1965

Уладзімір Караткевіч

Уладзімір Караткевіч

Пасля працы схадзіў на 15 хвілін у горад [Рагачоў]. За выключэннем нашых вуліц ён такі пясчаны, што ў ім можна здымаць сцэны для "вестэрнаў". Асабліва ля "чайной", пакуль там не было заасфальтавана. Так і ўяўляеш, ідучы па пяску, што вось зараз выйдуць тры браты-ворагі і трэба будзе падаць і страляць па ўсіх.