14 красавіка 1942, Максім Танк | Wir.by

14 красавіка 1942

Максім Танк

Максім Танк

Першы дзень заняткаў. Я тут як белая варона – інтэндант трэцяга рангу. Усе – звычайныя байцы. У суседнім узводзе сустрэў варшаўскага дырыжора Бартнера. Як ён сюды трапіў? Хадзіў капаць акопы, потым – насіў ваду з Волгі. Паслаў пісьмы М. Лынькову і Мазалькову. Начамі мерзнем у неацепленай казарме. Ды і з харчамі – туга. Не дзіва, што амаль усе рвуцца хутчэй на фронт.