10 сакавіка 1942, Максім Танк | Wir.by

10 сакавіка 1942

Максім Танк

Максім Танк

Атрымаў накіраванне на работу ў саратаўскай акружной газеце «Красноармеец». I так, бывай, Масква! Цягнік памалу цягнецца. Вагоны набіты раненымі, бежанцамі, дзяцьмі з Ленінграда. Едуць нейкія дзяўчаты і ўвесь час іграюць на патэфоне. Пажылая і, відаць, хворая жанчына з дзецьмі. На падушцы крыжыкамі вышыты тры літары «РАХ». Дапрацоўваю пачаты ў Маскве свой верш «Гастэла». Усё часцей пачынаю думаць аб сваёй паэме.