4 жніўня 1982, Уладзімір Караткевіч | Wir.by

4 жніўня 1982

Уладзімір Караткевіч

Уладзімір Караткевіч

+23 апоўдні. Сонца, але плывуць частыя дробныя хмаркі, некаторыя нават з чэрню, так што яшчэ і невядома, можа, дождж будзе. Учора вечарам паехаў Карла, і я так заспаўся, без думкі аб тым, што варыць і якую забаву прыдумаць, што яшчэ й зараз у 14 г. за работу не сеў. А трэба. Трэба дабіць за некалькі дзён і рыхтавацца да паездкі ў Мсціслаў.

Прыбыў «Псалтыр» ад Ан. Сярг. Цяпер буду ламаць галаву над пасхаліямі і месячнікамі.