6 студзеня 1982, Уладзімір Караткевіч | Wir.by

6 студзеня 1982

Уладзімір Караткевіч

Уладзімір Караткевіч

Мароз мацнее паступова. Сініцы шалеюць на скрынцы з салам.

Вельмі цаніў усе каштоўныя якасці ў сваіх падначаленых (акрамя ўмення самастойна мысліць). А пры размове з начальнікам адмаўляў у гэтай якасці і самому сабе.

Пра цэнз[ара]: «Недапушчальна, каб чыноўнік… вырашаў, што павінны, а што не павінны чытаць грамадзяне краіны, што яны маюць права трымаць у руках, а чаго не маюць».