15 студзеня 1942, Іван Мележ | Wir.by

15 студзеня 1942

Іван Мележ

Іван Мележ

У ранішнім тумане прайшоў міма Варашылаўград. Аднапавярховыя, невялікія дамочкі, голыя дрэвы. Гэта — знаёмае — нечым кранула глыбіні сэрца. Стаім на Кандрашоўскай. Станіца Луганская засталася недзе ззаду, у цемры. Цяпер ноч.