25 мая 1982, Уладзімір Караткевіч | Wir.by

25 мая 1982

Уладзімір Караткевіч

Уладзімір Караткевіч

Ужо чацвёрты дзень усё ніяк не можа скончыцца прыступ. Боль, нудота і ўсё такое. Або пазбаў мяне гэтага, Божа, або прыбяры зусім. Бо ўжо немагчыма цярпець. Трэба, відаць, кідаць не толькі чарку — я яе часам гадамі не бяру, але і папяросы. Дзень з раніцы быў слязлівы, а цяпер зліва ідзе і ідзе вуліцамі горада і невядома, ці будзе ёй канец, як і майму болю.