6 ліпеня 1941, Іван Мележ | Wir.by

6 ліпеня 1941

Іван Мележ

Іван Мележ

Усю ноч блукалі. Ішлі лесам, у цемры натыкаліся адзін на аднаго.

Нашы на конях кудысьці паехалі іншай дарогай, i я з некалькімі байцамі апынуўся сярод незнаёмых байцоў. Мы ішлі ланцужком. Узбіраліся ўгару, спускаліся ў яры, дзерліся на схілах. Толькі незадоўга перад раніцай дабраліся да Збруча. Маленькая, хуткая i глыбокая рэчка.

Доўга шукалі пераходу. Потым перайшлі ўброд. Я пачакаў сваіх, але не дачакаўся нікога. Усе адыходзілі, i я пайшоў, заставацца далей рабілася рызыкоўным. Прачыналіся немцы. Загаварыў кулямёт. Становішча незайздроснае. Галодны як воўк. Добра, што я не адзін. Ca мной Абаротаў, Карманаў i інш. Разам усё-такі весялей.