3 студзеня 1982, Уладзімір Караткевіч | Wir.by

3 студзеня 1982

Уладзімір Караткевіч

Уладзімір Караткевіч

Раніцай нуль. У 22 г. — 3℃ марозу. Удзень іржава-брудны туман.

Сёння крыху разбіраў кнігі.

І яшчэ — каркас (толькі галоўнае, пункцірам) пра Мсціслаў і Мсціслаўскі раён. Не ведаю, што буду пісаць, хрыбта так і няма. Здзіўляе, што пра праваслаўных дойлідаў і ўвогуле майстроў — нічога няма. Пра католікаў (і асабліва езуітаў) — усё, аж да сталяроў, бляхароў, атынкоўшчыкаў — да дробязяў.

У нас — абыякавасць да злачынства (і дагэтуль збольшага так), у іх — узвешаны і змераны кожны ўчынак.

Пачаў «Маці ўрагану». Радзіма твая прадаецца. Кожны псяр над ёю кароль.

Першы карабель, які прывёз у Амерыку неграў, называўся «Ісус».