8 жніўня 1942, Іван Мележ | Wir.by

8 жніўня 1942

Іван Мележ

Іван Мележ

Пасля параўнаўча спакойных зводак — зноў трывожная: баі ў раёне Армавіра. Дакацілі амаль да Каўказа. Амаль каля самых гор.

Прарваліся немцы i ля Цымлянскай, падышлі да Кацельнікава. Пераправіліся цераз Дон.

А тут жыццё ідзе па сваіх законах. Абходы, перавязкі, размовы.

Шэфы, канцэрты. Паходы ў халатах у горад.

Жучкоў натрапіў на вуліцы на камісара. Расказвае, пасмейваючыся.