6 мая 1942, Іван Мележ | Wir.by

6 мая 1942

Іван Мележ

Іван Мележ

З усім пакончана. Разлічыўся з тактыкай i агнявой. Здаў партыйныя справы, пратаколы. Нуда, калі не ведаеш, чым засмуціцца, аб чым патрывожыцца, да чаго прыкласці рукі. Трошкі сумна, трошкі, таму што глыбока сумаваць я развучыўся даўно. Пайду пабадзяюся па горадзе. Не для таго, каб знайсці сяброўку — цяпер позна, а проста каб не шчыміла сэрца назойлівая туга.

Заўтра выпускны вечар.