31 снежня 1941, Іван Мележ | Wir.by

31 снежня 1941

Іван Мележ

Іван Мележ

Апошні дзень 1941 года. Цяжкі ты быў, 41-ы год. Доўга будзем цябе памятаць. Але канчаешся ты, вяселячы надзеяй. Фронт рушыў на захад, туды, дзе мае родныя пакутуюць, дзе мая родная Беларусь.

Які вялікі шлях паміж першай тваёй лічбай i апошняй. Мірнае жыццё ў Турцы — пачатак, i зямлянкі, зацярушаныя снегам, сярод поля — канец. Я аднаго хачу, каб у новым годзе гэты шлях паўтарыўся, пачынаючы з канца. Ад зямлянак у полі да мірнай працы ў Мінску, гордым i непераможным.