11 снежня 1942, Іван Мележ | Wir.by

11 снежня 1942

Іван Мележ

Іван Мележ

Наступальныя баі — на ранейшых напрамках.

Мабілізуюць дзяўчат. Едуць яны i з настаўніцкага інстытута.

Прыходзяць на танцы ў апошні раз i знікаюць. Учора прызвалі дзвюх знаёмых дзяўчат. Сяброўкі, яны радаваліся, што паедуць разам. Адзін чамадан на дзвюх, адзін мяшок. Потым аказалася, што адна з сябровак застаецца. Пачалі разбіраць кофтачкі, спадніцы, пераблыталі ўсё, расплакаліся. Калі я гляджу на дзяўчат, якія ідуць на фронт, мне робіцца няёмка, хоць я i разумею, што падстаў для гэтага няма.