6 жніўня 1942, Іван Мележ | Wir.by

6 жніўня 1942

Іван Мележ

Іван Мележ

Мне няёмка пісаць тут у палаце. Пісанне прыцягвае ўвагу, выклікае пытанні, пакепліванне. Але пісаць больш няма дзе. Толькі тут, седзячы на ложку.

Я стараюся не звяртаць увагі на кепікі. Часу вольнага цяпер многа, i я хачу скарысххаць яго з толкам. У мяне шмат спраў. Мая запісная кніжка занаўняецца пахтохі. Я пачаў запісваць таксама расказы Валодзі Сінюкова. I акрамя ўсяго, я задумаў апавяданне. На жаль, пісаць як след левай рукой я так i не навучыўся. Рука стамляецца. Не дачакаюся, калі здымуць гіпс — цяжкую кальчугу, якая так абрыдла мне.