1 чэрвеня 1583, Мікалай Крыштоф Радзівіл «Сіротка» | Wir.by

1 чэрвеня 1583

Мікалай Крыштоф Радзівіл «Сіротка»

Мікалай Крыштоф Радзівіл «Сіротка»

… першага дня месяца чэрвеня, наняў я карабель невялікі, які ў гэтых краях называюць карамужан, дзе патронам быў араб хрысіцянін. Пра што калі стараста турэцкі гэтага места (называюць яго кады) даведаўся, з намовы грэка аднаго (які быў колькі гадоў перад тым у веру мусульманскую абрэзаўся, хоць і добрага роду на Кіпры чалавек, і які пры здабыцці Нікозіі вельмі мужна сябе паказаў, рукою сваёю багата туркаў забіўшы), дык ветразі і снасці карабельныя адразу ў нас забраў, каб мы не адплылі, пакуль што-кольвек яму не дамо. Бо з чаго туркі ў гэтым краі сродкі на жыццё сабе збіраюць: з паклёпу на хрысціянаў і гандляроў. І так таго здрайцу грэка, калі на карабель наш прыйшоў, па-людску і прыязна прынялі мы, і тое-сёе яму падаравалі, калі ён у кады тое, што ў нас было забранае, атрымаў.