Наста Шакунова: Валошкі | Wir.by
«утаропілася валошка
у зрэнку
і цягне
з адваротнага боку
дрыгву праз вочы
як хлеб прыкладваюць да стрэмкі»
sbp
Саюз беларускіх пісьменнікаў

Наста Шакунова: Валошкі

ZRAMY
Гэта 16 частка цыкла
ZRAMY
1. Ганна Комар: Мемарыял
2. Павал Капанскі: Настаўнік
3. Даниил Арианов «антинимб»
4. Дар'я Бялькевіч: Яна
5. Іона Флінт: Алисы
6. Павал Дарохін: Знянацку
7. Віталь Мурашкевіч: На балконе
8. Марыя Бадзей: «‎Я, чалавек вялікага лесу»
9. Крысціна Бандурына: Малюскі
10. Антон Саладоўнікаў: «‎Радзіма з акцэнтамі Родины»
11. Симора: See more
12. Артур Комаровский: парад, который я одобряю
13. Марына Юрчык: «Дамінуючая крывая‎»
14. Аляксей Грызунт: «‎апалі рукі на мяккае, бэжавае, ніжэй»
15. Ханна Мананкова «‎Я вовсе не тот, кого вы хотели, кого вы ждали»
16. Наста Шакунова: Валошкі
17. Ганна Шакель: «Разаб'е бэз вокны»

бу!

сел

вялікі вялікі

ба!

чыш

утаропілася валошка

у зрэнку

і цягне

з адваротнага боку

дрыгву праз вочы

як хлеб прыкладваюць да стрэмкі

валошка смокча

твань

бусел дзяўбе ў

па

ты

ліцу

трэпа

нацыя

жаба сумуе па маладосці

бу! ба! ку! ка!

рэку!

досыць

ніколі

не перабяромся цераз раку

бо гэта і не рака

бу! ба! ку! ка!

валошкі

чырвоныя на магілцы

гваздзікі

якраз будзе чым

закалаціць века труны

на! ну! ны!

Літаратура
Паэзія
Беларусь
Сёння