2 января 1982, Владимир Короткевич | Wir.by

2 января 1982

Владимир Короткевич

Владимир Короткевич

Тая ж слата і шэрань. 0℃. Дождж. Ані ісці куды, ані прымаць каго, ані працаваць. Тэлевізар — нават навагодні — бяздарны. Кніг талковых няма пад рукой. Добра пачынаецца год сабакі.

Як кажуць (нехта): «Жыццё забытае, развіццё забытае, яны глядзяць кіно».

«Я думаю, што з усяго, што паліцэйская дзяржава робіць са сваімі грамадзянамі, самае згубнае і недаравальнае — гэта перакручванне гістарычнага мінулага».

Р. «Хайнлайн». «Калі гэта будзе працягвацца».

(Н.Ф. «Знание», М. 1967, с. 215)

Ісціна неадольная і перад Воблікам яе чалавек не можа здрадзіць.