7 ноября 1941, Иван Мележ | Wir.by

7 ноября 1941

Иван Мележ

Иван Мележ

Хто б мог падумаць, што 24-ы Кастрычнік я буду святкаваць у ст. Луганскай. Колькі светлых надзей ускладаў я на гэты дзень! I як жорстка ашукаўся! Думаў, сустрэнуся з сябрамі, з роднымі,— цяпер гэта зусім немагчыма, нават лістом не адзавуцца. Адзін Паўлік ca мной. Увечары быў урачысты абед. Грымела цяжкае артылерыйскае «ўра». Што вы робіце сёння ў роднай «заграніцы», родныя, сябры, сяброўкі? Я п'ю, дарагія таварышы, за тое, каб 25-ы Кастрычнік святкаваць у вызваленай роднай Беларусі!