30 июня 1941
Иван Мележ
Пасля поўдня пакінулі Драгобыч. Чамусьці загадалі праз горад праскакаць рыссю, хаця мы тады былі спакойныя. Нашто было рабіць разгублены выгляд? Калі мы былі за горадам, узарвалі нафтазаводы. Вялікае чорнае воблака закрыла паўнеба, схавала сонца. Удзень зрабілася цёмна, нібы ўначы. Усё далей ідзем без бою.