14 сентября 1942, Иван Мележ | Wir.by

14 сентября 1942

Иван Мележ

Иван Мележ

Баі ў ранейшых раёнах. За тыдзень з 6 на 12 верасня нашы збілі 415 нямецкіх самалётаў! Якія баі ў небе!

У калідоры, дзе мы абедаем, была сустрэча з журналістамі. Расказвалі аб становішчы на фронце. Кажуць, што немцы выдыхаюцца, ужо не маюць магчымасці наступаць. А нашы сілы растуць.

Было многа народу, многа пытанняў. Слухалі з хваляваннем. Доўга гаварылі потым між сабой, у палаце. Настрой баявы! Растуць надзеі!