4 января 1942
Иван Мележ
Выклікаў камісар. Папярэдзіў, што ўвечары знімемся з пазіцый, будзе цяжкі і, відаць, доўгі шлях. Больш нічога невядома. Трэба падрыхтаваць людзей да паходу. Анучы высушыць, сабраць усё, злажыць на месцы. Каб усё было напагатове.