14 сентября 1982, Владимир Короткевич | Wir.by

14 сентября 1982

Владимир Короткевич

Владимир Короткевич

13℃. Ды яшчэ і халаднаваты вецер. Неба спрэс у хмарах. І думаецца ўжо ўсё пра восень, і чамусьці так, нібыта і мора яшчэ не чакае, нібыта і яно ўсе скончылася і трэба зноў залягаць у барлог на зіму. Сёння чакае работа. Станкевічыха прынесла артыкул пра мяне. Пазаўчора. Трэба праглядзець. А сёння раніцай Дылеўскі прынёс тры серыі таго, што Пташук зрабіў з майго Замка. Што ж, будзем глядзець. Правіць не буду. Гары яно і так. Столькі іншых важных спраў, і так мала часу.