3 июля 1965
Владимир Короткевич
Пэўна, я сібарыт. Да сёняшняга вечара любіў усё беларуская (нават ласкавую грубасць, нават бесхрыбетнасць), акрамя каньяку. А сёння мы сядзелі ля акна, пілі гэта самы каньяк і закусвалі вялізнымі, з кулак немаўляці, ружова-жоўтымі і чырвонымі трускалкамі, што пахнулі ананасам. Нічога ў жыцці не было лепей. Урбанізм. "Румянасць булкі", "ананасы ў шампанскім", "лёды з бэзу".
Словам – хоць ты права першародства прадай. І за гэтым пачэсным заняткам канчаткова ўпэўніўся, што я патрыёт, што "и дым отечества нам сладок и прыятен (Фу!) "приятен" (дзекала недабітае!), і што ўсё добра ў залежнасці ад абставін. Нават адзінае непершакласнае на Беларусі – беларускі каньяк.