29 января 1966
Владимир Короткевич
"Ладдзю" ў "Полымі" ўзялі чытаць, ды, відаць, не надрукуюць. П. казаў: "Што ты, братка. Гэта ж гісторыя… Герой такі-гэткі, п'е, з жанчынамі спіць". Нічога дзіўнага, калі ў кіно забаранілі лаянку (у полі, на калгаснікаў і на падначаленых – можна), паказванне выпівак (у жыцці – хоць з ног кідайся, абы не ва ўстанове), сцэны ў ложку (у кожнага, у залежнасці ад розных прычын, ад адной да дзесяцёх палюбоўніц) і іншае такое. Тарцюфы ў ролі заканадаўцаў і арбітраў прыгожага.