28 декабря 1991
Алесь Адамович
Талстой кажа, што сьмерць страшная, калі ня так пражыў. Дык што: не баісься — значыць, пражыў разумна? А колькі, што проста спальваюць сваё жыцьцё, аддаюць яго за задавальненьне выпіць нешта сьпіртам пахкае? Дык што — прамой залежнасьці няма. Проста ня трэба пераацэньваць сябе, і будзеш ставіцца да гэтае падзеі спакайней.