27 февраля 1982
Владимир Короткевич
Для тых, хто адбірае гісторыю, адмаўляючы яе.
Памяць – гэта веды (і на 90 % веды аб тым, што і як было, гісторыя). Памяць без ведаў немагчымая, бо немагчымыя веды, веданне без памяці.
Памяць плюс пабудаваная, заснаваная на ёй Свабода Волі, свабода асабістага выбару, ёсць ужо свядомасць, усведамленне.
– Памяць, гісторыя, веды плюс Свабода Волі ёсць Свядомасць.
Яшчэ прасцей. Памяць і плюс Свабода Выбару ёсць Свядомасць. Як асабістая, так і грамадзянская.
Гуляючы словам, можна сказаць, што, калі ў Свядомасці адняць Свабоду Выбару, застанецца памяць, гісторыя, у якой мы ўсё, многае разумеем, але ўжо нічога не можам змяніць.