10 августа 1982, Владимир Короткевич | Wir.by

10 августа 1982

Владимир Короткевич

Владимир Короткевич

У небе імгла, як ад далёкага пажару, так што нельга зразумець, сонечны дзень або туманны. «Мсціслаў» усё яшчэ чакае, рукі ўсё яшчэ не ляжаць да працы. А плюну на ўсе гэтыя канферэнцыі, з’езды будаўніцтва. Я ўрэшце не гісторык у дадзеным выпадку, а эсэіст, і не мушу пісаць таго, што можна знайсці ў кожнай энцыклапедыі. Не трэба гэтага. Хай будзе эсэ, а не даведнік. І папярэдне напісанае, магчыма, выкраслю.