9 июля 1982
Владимир Короткевич
Пахмурны дзень. Часам нават крапае дожджык. 18℃. У 10.30 адвёз Вальку на Камароўку, а сам паехаў на абмеркаванне «Замка». Накідалі дурных заўваг. Але далей будзе рабіць сцэнарый — ужо рэжысёрскі — Міхась Пташук. А я толькі дапамагаць. Дзякуй і на тым. Нічога пакуль з іх не ўзяў. Дачакаюся прыёму. Можа, тады. Пасля пачаставаў хлопцаў у «Свіцязі» (сам не п’ю, дык нават дзіўна), а потым на машыне Ігара Дылеўскага прыехаў дадому. Цікава, чым гэта ўсё скончыцца ўрэшце.
Усе жанчыны нацыі, спасылаючыся на тое, што ён «нацыянальны набытак» (а рускія, што ён «национальное достояние»), патрабавалі, каб ён аніводнай ночы не спаў у сваім ложку.