5 октября 1944, Кузьма Чорный | Wir.by

5 октября 1944

Кузьма Чорный

Кузьма Чорный

Нічога не пісаў. Няма дзе падзецца і прыткнуцца з пяром. Чалавек з паўсотні за дзень перавярнулася. Мала ўсяго, дык прыехала яшчэ і ўлезла ў мой кут, дзе я жыву на голай падлозе, нейкая Найдус з хлапчуком, які адразу пачаў рваць мяне за камызэльку. Гэтая жыдоўка лічыць сябе польскай пісьменніцай і прыехала жыць у Менску. У Беларусі асталося сем пісьменнікаў беларускіх, а сябраў саюза пісьменнікаў у Беларусі звыш сотні. Лупсякоў ужо дванаццаць год піша, вучыўся ў унівэрсітэце і яшчэ ўсё не ведае граматыкі. Каб усе яны пакінулі пісаць сваю халтуру, а сталі будаўнікамі, краўцамі, кавал[ям]і, земляробамі або падвучыліся і сталі настаўнікамі, яны маглі б даць карысць рэспубліцы. Беларускай інтэлігенцыі бадай што ўжо няма, а гэтыя носяць яе імя і сціраюць з нашага жыцця беларускі характар.