18 мая 1989, Пимен Панченко | Wir.by

18 мая 1989

Пимен Панченко

Добра прагуляліся з Зояй, аж да ракі. Як усё адносна! Амерыка, Канада, Англія, Парыж, Рым, Неапаль, Афрыка, а потым Індыя, Непал! А вось цяпер, з хворымі нагамі, прайсціся ад лаўкі да лаўкі - аж да Свіслачы! - якая раскоша!.. Адцвітае бэз, рабіна, каштаны. Ціха і добра стала на душы!