11 апреля 1982, Владимир Короткевич | Wir.by

11 апреля 1982

Владимир Короткевич

Владимир Короткевич

Пакуль прыехала Валя – ужо настаў дзень. Прымарозіла. І там, у Зялёным лузе, халадней, нават лужыны ўзяліся ільдом. Так у межах аднаго горада. Па небе бягуць пухнатыя, дужа маленькія аблочкі, і вісіць поўня, якая пачала старэць. Кладуся спаць. Бліжэйшыя дзень-два наўрад будуць лепшыя.

Каталіцкі вялікдзень. Дзень шэры. Дзень прапаў. У Адамчыка Васілеўскія і іншыя.