6 апреля 1982, Владимир Короткевич | Wir.by

6 апреля 1982

Владимир Короткевич

Владимир Короткевич

Шостага шэсць цеплыні. Сонца знікае так часта, што, лічы, яго зусім няма. Бягуць на ўсход нейкія няпэўныя аблочкі, і невядома, чаго ад іх чакаць: або дажджу, або снегу, а хутчэй за ўсё не чакаць ні чарта. Сяду, запрагуся і…

Гадзін у 16 пачаў-такі збірацца, а пасля пайшоў дождж. Блішчаць мокрыя дахі. Снег яшчэ ёсць ля «грузавога» пад’езда Купалаўскага тэатра, але – як новага не будзе, – то гэтыя дажджы яго даядуць. Зараз, у 18 г. пад +9.