18 марта 1895, Фердинанд Рущиц | Wir.by

18 марта 1895

Фердинанд Рущиц

Фердинанд Рущиц

Шышкін прынёс важную навіну: на акадэмічнай Радзе вырашылі тром з майстэрні Шышкіна і вучням Куінджы даць па 50 руб. на матэрыялы для летняй практыкі. Гэта лепш, чым нічога, але для маіх запатрабаванняў мала. Бачу, і надзеі падмануць. Шышкін заўсёды казаў, што ён здолее дастаць для мяне на крымскае падарожжа якіх-небудзь 200–300 руб. Тым часам не больш як 50! Выходзіць, канец усім марам. А так цягне да мора, ці сапраўды ўсё лета правяду на мацерыку? Не прадбачыцца ніякіх прыбыткаў. Спадзяюся на цуд.