3 ноября 1941, Иван Мележ | Wir.by

3 ноября 1941

Иван Мележ

Иван Мележ

Станіца Луганская. Вось ужо некалькі дзён стаім на адпачынку.

Дзіўна, але грызе туга. «Адпачынак» адрадзіў успаміны, забытыя адчуванні. Не даюдь спакою думкі. Масква, Мажайск, Валакаламск, Тула. Нож ля горла. Не, лепш не думаць. Надрываецца Хенкін «Ноччу на дачы...». Недзе мерзнуць, гінуць таварышы, ды i мы, можа, заўтра таксама. Хіба можна спакойна сядзець з такімі думкамі?

Жыццё наша спрабуюць падпарадкаваць распарадку: зарадка, снеданне, заняткі.