9 января 1942, Иван Мележ | Wir.by

9 января 1942

Иван Мележ

Иван Мележ

Лобаўка. Тут пачалі адбудоўваць заваленую шахту. Многіх шахцёраў вярнулі з арміі. Учора, я бачыў, збіраўся партыйны сход. Хутка шахта будзе працаваць. Сёння першы дзень заняткаў у школе. Але наглядных дапаможнікаў няма, падручнікаў мала. Магазіны ў большасці яшчэ без вокан, клуб забіты дошкамі. Усё ж жыццё патроху пачынае ажываць.

Аказваецца, грузіцца будзем на наступнай станцыі. Хутка паедзем туды.