9 июня 1982, Владимир Короткевич | Wir.by

9 июня 1982

Владимир Короткевич

Владимир Короткевич

+12. Але на вуліцы, як ходзіш, нічога. Раніцай ехаў з Валькай у выдавецтва. У холе прэзідыума АН вельмі прыемная і цёплая бяседа з Галінай Максімаўнай Гарэцкай. Хораша пагаварылі наконт Малой Багацькаўкі, бацькі і іншага. Пасля адвёз рукапіс М. Іос., з домам управіўся, атрымаў том Дастаеўскага. Збіраюся крыху папрацаваць. Пасля вяртання засяду за «Мсціслаў». Трэба хутчэй канчаць, а там «Каласы».