1 августа 1942, Иван Мележ | Wir.by

1 августа 1942

Иван Мележ

Иван Мележ

Сёння ў нас дзень успамінаў. Аб фронце, аб службе ў арміі. Усялякая ўсячына: аб тым, як немцы-аўтаматчыкі хаваліся ў саломе. I на ix натрапілі. Аб тым, як у нямецкай кухні наш баец атрымаў вячэру. I аб тым, як у нашым шпіталі аказаўся немец, пераапрануты ў нашу форму. Жучкоў расказвае, як ён каўбасны склад ахоўваў. I як ён забяспечваў сябе i сяброў сваіх каўбасамі ў неабмежаванай колькасці.

Масягін увесь час выказвае яму недавер'е. Ён, наогул, відаць, мае звычку не верыць, гаварыць адваротнае.

У Фінкеля імкненне строіць дробныя штукі. Вельмі хоча, каб з яго штук смяяліся. A ў астатні час — абходы, перавязкі. Шпітальныя будні.