10 October 1941, Ivan Mielež | Wir.by

10 October 1941

Ivan Mielež

Ivan Mielež

Згрузілі гарматы на станцыі Дэмурына. Цяпер як пяхота,— кажа камандзір батарэі, генерал без арміі. У адной вёсачцы сустрэў Шчэрбіна. Распытваў яго пра родных, але ён таксама нічога не ведае...

Увечары прыехалі зноў у Прасяное. Прамёрз да таго, што не магу дыхаць. Думаў, што захварэў. Ледзь дацягнуўся дадому i ўсё не мог заснуць, дрыжаў. Твар гарэў. Позна раніцай разбудзіў Раманаў.