2 January 1942, Ivan Mielež | Wir.by

2 January 1942

Ivan Mielež

Ivan Mielež

Перадалі, што ўзяты Арол. Калі так будзем ісці i далей, то ў канцы лютага я змагу паслаць паштоўку ў Глінішча.

Прынеслі газеты. Чытаем на двары. Халодны вецер круціць снежны пыл. Ля гармат ходзяць толькі вартавыя. Усе астатнія сядзяць у зямлянцы, вылазячы толькі па крайняй неабходнасці. Тады вецер заносіць снег у зямлянку.