4 April 1895, Fierdynand Ruščyc | Wir.by

4 April 1895

Fierdynand Ruščyc

Fierdynand Ruščyc

Увечары разам са сп. Райхелем, прадстаўніком фабрыкі газавых рухавікоў, паехаў на паліграфічную выставу. З вялікім задавальненнем на працягу трох гадзін аглядаў усе аддзелы гэтай цікавай выставы. Малюнкі, адбіткі, ксіла-хромалітаграфіі, машыны і старадрукі – усё надзвычай цікавае, і жывапісец абавязаны гэта ведаць. Аднак не спаткаў тут нікога. Ёсць асобны «польскі аддзел», вельмі вялікі.