30 June 1992, Pimien Pančanka | Wir.by

30 June 1992

Pimien Pančanka

О, як цяжка ідзе дзяржаўнасць беларускай мовы!

А ў нас будуюцца (у Барысаве, Слоніме і інш.) дзесяткі гарадкоў для афіцэраў, якія прыедуць з Германіі.

Во яшчэ новы віток русіфікацыі!

А тысячы афіцэраў-беларусаў, якія служаць у іншых ваенных акругах, не могуць дамагчыся перавесціся ў Беларусь! Вялікадзяржаўе не пускае!