10 December 1982, Ivan Šamiakin | Wir.by

10 December 1982

Ivan Šamiakin

Ivan Šamiakin

Учора адкрылі помнік Максіму Багдановічу i правялі вечар, прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння.

Помнік харошы. I месца добрае. За яго ў ліку іншых змагаўся i я, за што ўчора Барташэвіч, які ўвесь час быў супраць гэтага месца, папракнуў мяне: ён па-ранейшаму лічыць, што помнік пастаўлены не там.