26 May 1982
Uładzimir Karatkievič
+21,5. З раніцы сонейка, ясна. Цяпер, у 18 г. набіраюцца хмаркі і ці не зноў на даждж. Але мне цяпер усё адно. Боль адпусціў, а тое ж грыз, як тысячы звяроў. А дождж хай лье, ён пакуль што яшчэ нават карысны. З раніцы напісаў пару сцэн для «Замка» і пару лістоў, якія, разам з бандэроллю ў Алжыр, панесла Наташа. Нічога, абы без гэтага, а так яшчэ папрацуем.