23 November 1942, Ivan Mielež | Wir.by

23 November 1942

Ivan Mielež

Ivan Mielež

Зноў — «У апошні час»! Нашы пад Сталінградам прабіліся яшчэ на 10-20 км, занялі некалькі новых гарадоў. Захапілі яшчэ 11 тыс. палонных, вялізную колькасць трафеяў, у тым ліку 1200 чыгуначных вагонаў.