5 October 1941
Ivan Mielež
Мы ў Васількоўцы. Тут яшчэ «мірнае» жыццё: працуюць магазіны, сталовая. Захацелася пацешыцца адчуваннем мірнага жыцця. З Паўлам паснедалі ў сталовай, пабадзяліся па магазінах, куплялі непатрэбныя дробязі — для адчування. Цэлую ноч рамантуюць гарматы.