31 May 1982, Uładzimir Karatkievič | Wir.by

31 May 1982

Uładzimir Karatkievič

Uładzimir Karatkievič

Было 16, цяпер, апоўдні, 18. На небе ані хмурынкі, але яно не сіняе, а нейкае выцвілае. Можа, да вечара, калі сядзе выпарэнне горада. А я, замест таго, каб у парк, — за стол. І што за шчасце такое! Няшчадна працуеш усю восень, зіму, вясну мокрую, калі не шкада, каб вызваліць лета. І тады ўсё блытаюцца пад нагамі розныя бязглуздыя справы, усялякая непатрэбшчына. А самае важлівае ўсё адно прыходзіцца на самыя залатыя дні!