6 December 1583, Mikałaj Kryštof Radzivił Sirotka | Wir.by

6 December 1583

Mikałaj Kryštof Radzivił Sirotka

Mikałaj Kryštof Radzivił Sirotka

…а на ноч у Рэтым прыбылі мы, дзе радныя, шляхта і капітан з пяццюдзесяццю конямі выехалі насустрач мне. Бо як там фартэца вялікая, дык венеты нямала людзей там трымаюць; паехаў я адразу ў замак, дзе быў рэктарам Анджэла Барочы, вялікую ён гасціннасць і прыязнасць мне выказаў і з усіх гармат, што ў тым замку вялікім былі, загадаў стрэліць. Места туркамі спаленае ў мінулыя войны, замак стаіць на скале, што ў мора заходзіць, і здалёк здаецца, нібы ён на нейкай выспе; адно што месца меншае, а размяшчэннем вельмі падобны да турэцкага, які ў Сірыі Фінікійскай стаіць.