27 September 1965
Uładzimir Karatkievič
Я сухапутны. Але там на караблі жыла сінічка – на носе. Яна знаходзіла сейнер, калі ён адыходзіў без яе. Чайкі за ёй гоняцца, калі яна ляціць над морам, а яна выкручваецца і … проста ў рубку ці на спардэк. Так і я шукаў бы, здаецца, і шукаў мора.